Акцыя на Бярозаўшчыне ў Дзень правоў чалавека
https://spring96.org/be/news/59848
2012
2012-12-11T10:23:00+0300
2012-12-11T10:23:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-10.12.12.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы і грамадскія актывісты ў Дзень правоў чалавека раздалі больш за трыста буклетаў пра беларускіх палітвязняў і асобнікаў Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека на вуліцах горада Бярозы і пасёлка Малеч.
Як адзначылі праваабаронцы па выніках акцыі, людзі значна ахвотней бралі літаратуру, чым у мінулыя гады. Многія дзякавалі. Тых, хто адмовіўся, было зусім няшмат. А адзін з тых, хто адмовіўся, патлумачыў, што не бярэ літаратуру, бо ў Беларусі пастаянна парушаюцца правы чалавека - і лепш іх не ведаць, спаць будзеш спакайней.
Правядзенне гэтай інфармацыйнай акцыі праваабаронцы і актывісты палічылі сваім маленькім унёскам у справу пашырэння інфармацыі пра палітвязняў і абароны правоў чалавека.
Акцыя прайшла бесперашкодна.