viasna on patreon

Два гады пасьля разгрому: галасы беларускіх праваабаронцаў

2012 2012-12-11T08:22:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Такую назву мае імпэрэза, якая адбываецца ў Вашынгтоне з удзелам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанны Літвіной, жонкі палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук і Тацьцяны Равякі, прэзыдэнта Беларускага Дому правоў чалавека. 

Сустрэчу зь беларускімі грамадзкімі дзяячкамі наладзілі досьледны цэнтар Freedom House у партнэрстве з Нацыянальным фондам за дэмакратыю, сеткай Дамоў правоў чалавека і Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека і ў супрацоўніцтве з Гэльсынскай камісіяй ЗША.

Вядзе дыскусію прэзыдэнт Freedom House, былы памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дэвід Крэймэр.

«Адкрытая дыскусія з трыма выдатнымі актывісткамі грамадзянскай супольнасьці і абаронцамі правоў чалавека» адбываецца ў рамках сьвяткаваньня Міжнароднага дня правоў чалавека і ў памяць пра двухгадовую гадавіну разгону акцый пратэсту ў Беларусі, гаворыцца на сайце Freedom House. Сайт нагадвае пра рэпрэсіі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, пра палітвязьняў і зазначае, што «тым ня менш, грамадзянская супольнасьць Беларусі выстаяла ў гэты пэрыяд рэпрэсій, і высілкі праваабарончых арганізацый сталі асабліва прыкметнымі ў сьвятле шматлікіх парушэньняў правоў чалавека з боку ўладаў.»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства