Баранавіцкія праваабаронцы павіншавалі землякоў з Днём правоў чалавека
https://spring96.org/be/news/59807
2012
2012-12-10T15:54:40+0300
2012-12-10T15:54:40+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-10.12.12a.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Нягледзячы на афіцыйную забарону на правядзенне пікета 10 снежня, праваабаронцы горада Баранавічы правялі акцыю з нагоды Дня правоў чалавека.
Каб адзначыць чарговую гадавіну прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, праваабаронцы выйшлі на вуліцы горада і раздавалі мінакам брашуры з тэкстам Дэкларацыі, а таксама інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя праваабарончай тэматыцы.
Гараджане з зацікаўленасцю бралі матэрыялы, задавалі пытанні. Удзельнікі акцыі нагадалі жыхарам горада пра глабальную акцыю ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), якую распачала праваабарончая арганізацыя Amnesty International.