viasna on patreon

Слонім: гараджане адстаялі вуліцу ў гонар Ефрасінні Полацкай

2012 2012-12-10T09:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/efrasinnia_polackaja-pomnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Помнік Ефрасінні Полацкай у Полацку

Помнік Ефрасінні Полацкай у Полацку

Новая вуліца ў адным з мікрараёнаў Слоніма атрымала імя Ефрасінні Полацкай, апякункі і нябеснай заступніцы зямлі беларускай. Дзеля гэтага гараджанам давялося пазмагацца з вертыкальшчыкамі.

Новую вуліцу, якая з’явілася ў адным з мікрараёнаў Слоніма яшчэ летам, тапанімічная камісія райвыканкама прапанавала назваць вуліцай 10 ліпеня. У гэты дзень, маўляў, Слонім быў вызвалены ад немцаў у гады Другой сусветнай вайны. Такі назоў не спадабаўся ні жыхарам гэтай вуліцы, ні творчай інтэлігенцыі горада, ні сябрам Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Яны ўсе разам напісалі адкрытыя лісты ў райвыканкам, свае прапановы і меркаванні па назве новай вуліцы, арганізавалі дзесяткі тэлефонных званкоў супраць лічбавай назвы вуліцы. Людзі прапаноўвалі назваць вуліцу ў гонар аднаго са сваіх землякоў ці ў гонар Ефрасінні Полацкай. Але толькі не 10 ліпеня - тым больш, што ў Слоніме ўжо ёсць вуліцы Першамайская, 8 сакавіка, 17 верася, 1-й Сямігодкі. Куды ўжо больш лічбавых назваў. І гараджане перамаглі. 

Рашэннем Слонімскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 лістапада 2012 года №128 новай вуліцы надалі імя Ефрасінні Полацкай. А побач – вуліца Францыска Скарыны. Добрае суседства.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства