viasna on patreon

Баранавіцкі гарвыканкам двойчы папярэдзіў пра забарону пікета да Дня правоў чалавека

2012 2012-12-10T11:48:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/syryca_viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сырыца

Віктар Сырыца

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца 7 снежня атрымаў другі ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча пра забарону пікета да Дня правоў чалавека. У ім зноў паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 10 снежня, нягледзячы на тое, што Віктар Сырыца заключыў пісьмовыя дамовы з гарадской паліклінікай і ЖКГ па абслугоўванні масавага мерапрыемства.

– Я прадставіў у гарвыканкам дзве дамовы і адначасова напісаў заяву, што супрацоўнікі ГАУС падпалкоўнік Эдуард Суднік і маёр Павел Кульгавік адмовіліся заключаць са мною дамову па абслугоўванні пікета, – паведаміў Віктар Сырыца.

У другім лісце з гарвыканкама ўжо не паведамляецца, што заяўнік парушыў пункт 4 рашэння Баранавіцкага гарвыканкама “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы”. Аднак супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргей Пяцігораў цяпер даводзіць, што заяўнік парушыў артыкул 5 Закона РБ ад 30.12.1997г. № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах”. Аднак традыцыйна ён не паведамляе, якое палажэнне закона парушыў Віктар Сырыца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства