Дзень правоў чалавека 2012: Мой голас мае значэнне!
У Дзень правоў чалавека 2012 Арганізацыя
Аб'яднаных Нацый звяртае асаблівую ўвагу на права ўдзельнічаць у жыцці
грамадства і ў прыняцці палітычных рашэнняў. Пры гэтым
падкрэсліваецца асаблівая роля групаў грамадзянскай супольнасці.
Дзень
правоў чалавека (10 снежня) - гэта штогадовая магчымасць ацаніць каштоўнасць правоў
чалавека, звярнуць увагу на які-небудзь канкрэтны аспект гэтых правоў і падняць
голас у імя таго, каб кожны, дзе б ён ні знаходзіўся, карыстаўся ўсімі правамі
чалавека, гаворыцца на вэб-сайце ААН,
прысвечаным Дню правоў чалавека 2012.
У
гэтым годзе аўтарытэтная міжнародная арганізацыя заклікае аб'яднаць намаганні ў
мэтах абароны права быць пачутым.
«Кожны
чалавек мае права быць пачутым і ўплываць на прыняцце рашэнняў, якія закранаюць
грамадства, у якім ён жыве. Гэта
права замацавана ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
і цалкам інтэграванае ў міжнароднае права, у прыватнасці ў артыкул 25
Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах»,
- нагадвае ў сваім пасланні з нагоды Дня Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.
Гаворачы
аб існуючых пагрозах дэмакратыі, Генсакратар ААН адзначае ўзмацненне ціску і
ўсё больш жорсткія абмежаванні ў дачыненні да групаў грамадзянскай супольнасці
ў некаторых краінах:
«Прымаюцца
законы, канкрэтна накіраваныя на арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія практычна
пазбаўляюць іх магчымасці дзейнічаць. Абаронцы
дэмакратыі сутыкнуліся з новымі канфрантацыйнымі мерамі. Нас усіх павінна
трывожыць такое паслабленне дэмакратыі ...
Энергічна
дзеючыя групы грамадзянскай супольнасці з'яўляюцца адным з ключавых фактараў
забеспячэння росквіту і нармальнага функцыянавання любой дзяржавы, і
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый выказвае шкадаванне з нагоды мер, прынятых для
таго, каб душыць іх. Таму
ў гэты Дзень правоў чалавека Арганізацыя Аб'яднаных Нацый асабліва вылучае
права на ўдзел і спадарожныя правы, якія забяспечваюць магчымасць яго
рэалізацыі: права на свабоду перакананняў і на іх свабоднае выказванне і права
на свабоду мірных сходаў і асацыяцый.
Міжнароднае
права сфармулявана выразна: ваш голас мае значэнне незалежна ад таго, хто вы ці
дзе вы жывяце. Давайце
ж у гэты Дзень аб'яднаем намаганні ў мэтах абароны вашага права быць пачутым».