viasna on patreon

Ліхтарыкі “Свабоды" - за беларускую мяжу

2012 2012-12-09T20:33:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На польска-беларускай мяжы ў Кузніцы адбылася незвычайная акцыя, арганізаваная польскімі актывістамі ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

Адзначае адзін з яе ўдзельнікаў Яўген Скрабутан:

- Мы запускалі ў беларускі бок ліхтарыкі “Свабоды”. Такія кітайскія паветраныя шары, якія трэба падпальваць і яны ляцяць уверх. Арганізавала акцыю таварыства “Праект Польска”. Прыехалі людзі з многіх гарадоў Польшчы. Прыехаў аўтобус з Познані. Былі людзі з Варшавы, Беластоку. Усе разам яны прыехалі ў Кузьніцу. У Кузьніцы нас сустракалі мясцовыя людзі. Прыходзілі дарослыя з дзецьмі. І разам мы запусцілі гэтыя ліхтарыкі ў бок Беларусі.

Па словах Скрабутана, усяго было запушчана ў паветра каля двухсот ліхтарыкаў. На думку актывіста, беларускія ўлады павінны ведаць, што ў Польшчы непакояцца адносна парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

- Акцыя была прысвечаная гадавіне падпісання "Дэкларацыі правой чалавека". І такім чынам палякі хацелі выказаць сваю салідарнасць з беларусамі. Нагадаць ім яшчэ раз пра тое, што правы чалавека, гэта вельмі важная рэч і нельга даваць беларускім уладам гэтыя правы парушаць.

Таксама ў многіх гарадах Польшчы - у тым ліку Варшаве, Катавіцах і Познані, праходзяць акцыі па напісанні лістоў беларускім палітвязням, і ў прыватнасці Алесю Бяляцкаму. Кругласуткава кожны ахвочы можа напісаць такі ліст падтрымкі і аддаць яго ў адмысловых пунктах для накіравання ў папраўчыя ўстановы, дзе ўтрымліваюцца палітвязні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства