viasna on patreon

Алег Гайдукоў сустрэўся з адвакатам

2012 2012-12-08T21:16:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anrey-gajdukou.jpg
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Адвакат Алена Тушкіна наведала Гайдукова ў віцебскім СІЗА № 2. Пра гэта распавяла маці арыштаванага наваполацкага актывіста, якога месяц таму затрымалі і вінавацяць у «здрадзе дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасьці».


Паводле зьвестак адваката, у камэры, дзе трымаюць Андрэя Гайдукова, знаходзяцца пяць чалавек, на здароўе ён ня скардзіцца і ўвогуле трымаецца добра:

«Адвакат схадзіла да яго, сказала, што духам ён ня ўпаў, трымаецца нармальна, і гэта добра. Яна схадзіла да яго на сустрэчу, сказала, што ў камэры іх пяцёра, гэта няшмат. Так што маральна трымаецца добра, нармальна сябе адчувае, не хварэе, усе добра. Яна мяне супакоіла, бо гэта — самае галоўнае!»

Алена Трушкіна была самым першым адвакатам Андрэя Гайдукова адразу па затрыманьні 8 лістапада ў Віцебску. Паводле жаданьня хлопца, менавіта спадарыня Трушкіна зноў пачала зь ім працаваць, калі ў пачатку сьнежня яго перавялі зь менскага СІЗА КДБ у віцебскі сьледчы ізалятар.

Пасля таго, як Андрэю Гайдукову не пагадзіліся зьмяніць меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, пра нейкія далейшыя пэрспэктывы разьвіцьця падзеяў маці не загадвае. Але і сын, і сама спадарыня Вольга хацелі б, каб не было праблем з вучобай. Андрэй навучаецца з Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце завочна, і неўзабаве пасьля Новага году ў яго пачнецца чарговая сэсыя.

Родныя і сябры кажуць, што хацелі б бачыць Андрэя Гайдукова на волі. Яны не вераць у вэрсію, афіцыйна агучаную КДБ, што

23-гадовы апэратар «Нафтану» займаўся шпіянажам і быў затрыманы «падчас закладкі тайніка са зьвесткамі, якія цікавяць замежныя спэцслужбы». Артыкул 356 «Здрада дзяржаве ў форме правядзеньня агентурнай дзейнасьці», паводле якога вінавацяць хлопца, прадугледжвае пакараньне турэмным зьняволеньнем на тэрмін ад 7 да 15 гадоў.

Прычыну ўвагі КДБ да Андрэя Гайдукова знаёмыя тлумачаць ягонай грамадзкай дзейнасьцю. Яны згадваюць, што раней «людзі ў цывільным» неаднаразова папярэджвалі хлопца, каб ён не дэманстраваў сваіх апазыцыйных палітычных поглядаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства