viasna on patreon

Бацькам сацыёлага Андрэя Вардамацкага пагражалі расправай

2007 2007-02-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасьля ўчорашняга выступу доктара сацыялагічных навук Андрэя Вардамацкага ў Брусэлі ў рамках слуханьняў Еўрапейскага парламэнту аб сітуацыі ў Беларусі, ягоная 80-гадовая маці атрымала ананімныя тэлефанаваньні: “дзіўны голас” заявіў, што “заўтра раніцаю вы будзеце зьнішчаныя”. Праз некаторы час тэлефанаваньне паўтарылася. Пра гэтыя званкі было паведамлена ўчастковаму міліцыянту і суседзям.

У інтэрвію агенцтву БелаПАН Андрэй Вардамацкі выказаў спадзяваньне, што гаворка ідзе ўсё ж пра псіхалягічны ціск, а не рэальную фізычную расправу.

Даклад, прадстаўлены кіраўніком лабараторыі “Новак” Андрэем Вардамацкім у Брусэлі, быў прысьвечаны розным аспэктам стаўленьня жыхароў Беларусі да Еўрапейскага Зьвязу. У прыватнасьці, там падаваліся вынікі сацыялагічнага апытаньня, згодна з якімі 19,3 % беларусаў ведаюць пра новую стратэгію Еўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі.

Бацька Андрэя Вардамацкага Пётар Вардамацкі сёньня падаў заяву ў Першамайскі РУУС наконт тэлефонных пагрозаў. Па гэтым факце цяпер ладзіцца праверка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства