viasna on patreon

Мерапрыемствы ў Дзень правоў чалавека

2012 2012-12-07T14:06:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ptuska_bielaja_na_indziha-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак, 10 сьнежня, адзначаецца Міжнародны Дзень правоў чалавека. Гэтая знакамітая дата паўстала ад часу прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, абвешчанай  Генеральнай Асамблеяй Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый 10 сьнежня 1948 года ў Парыжы.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” зьвяртаецца да прадстаўнікоў праваабарончай і дэмакратычнай супольнасьці Беларусі з заклікам адзначыць Міжнародны дзень правоў чалавека пад знакам салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі, а таксама акцыямі, якія будуць інфармаваць беларускую грамадскасьць аб рэальным становішчы з правамі чалавека ў краіне.

У панядзелак, 10 сьнежня, адбудзецца:

-- традыцыйнае ўручэньне прэмій за выключныя дасягненьні ў галіне абароны правоў чалавека па трох намінацыях: “Праваабаронца года 2012”, “Адвакат года 2012” і “Журналіст года 2012”.  Пераможцы, якіх вызначыла супольная рада прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый Беларусі, будуць абвешчаныя ў 15-00 на офісе “Салідарнасьці” .

--  круглы стол "Правы чалавека ў Беларусі. Вынікі 2012 года ", з удзелам беларускіх НДА і прадстаўнікоў Penal Reform International. Удзельнікі круглага стала: праваабарончыя НДА – ПЦ «Вясна»,  «Платформа», Асацыяцыя «Прававая ініцыятыва», «Цэнтр прававой трансфармацыі», БХК, БАЖ, "Салідарнасць". Пачатак аб 11-00. Сустрэча плануеццца па адрасе: вул. Новавіленская, д. 38, офіс 16.

-- адкрыцьцё мастацкай выставы, прысьвечанай чарговай гадавіне прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, адбудзецца а 18-00 у памяшканьні офіса Партыі БНФ на Чарнышэўскага, 3. Мастачка Вольга Бабурына аформіла 30 артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека… выцінанкай.

Таксама будуць падведзеныя вынікі абвешчанага ПЦ “Вясна” конкурсу  hand-made вырабаў на праваабарончую тэматыку. Галоўны прыз – графічны планшэт. Удельнікаў конкурсу таксама чакаюць такія прызы, як флэшкі, навушнікі і г.д.!  Пачатак у 18-00. Офіс Партыі БНФ на вул. Чарнышэўскага, 3

Шчыра запрашаем!

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства