viasna on patreon

Наталля Пінчук перадала Алесю Бяляцкаму прадуктовую перадачу

2012 2012-12-07T10:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Наталля Пінчук, жонка палітзняволеннага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, перадала мужу чарговую перадачу. Для гэтага яна наведала калонію №2 у Бабруйску.

Бяляцкі асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў быццам за ўтойванне асабістых прыбыткаў і нявыплату падаткаў. Аднак віна яго, па меркаванню праваабаронцаў, не даказаная. За асабістыя прыбыткі следства палічыла сродкі, якія не належалі Бяляцкаму.

Наталля Пінчук:

- Я была каля калоніі, заходзіла ў будынак адміністрацыі з той нагоды, што падыйшла чарга да наступнай перадачы для Алеся. Ці атрымаў, ці дайшла яна да яго – я думаю, гэта ўжо можна даведацца пазней. Ва ўсякім разе прадуктовая перадача прынятая. І я думаю, пра канчатковыя вынікі паведаміць сам Алесь у лістах. Звестак новых ад яго, на жаль, пакуль няма ніякіх. Будзем чакаць.

Па словах Наталлі Пінчук, яна добра ведае пра тэндэнцыю апошніх месцаў, калі палітзняволенным па заявам адміністрацый калоній змяняюць від пакарання і пераводзяць іх у турмы. Рэжым утрымання робіцца больш жорсткім, зняволенныя абмяжоўваюцца ў колькасці перадачаў, спатканняў, працягласці знаходжання на вольным паветры.

Наталля Пінчук не выключае, што гэтая небяспека пагражае і Алесю Бяляцкаму, як і ўсім палітычна зняволенным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства