У Дубліне ўзгадалі пра Алеся Бяляцкага
https://spring96.org/be/news/59669
2012
2012-12-06T14:27:19+0300
2012-12-06T14:27:19+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dublin-front-line.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Дубліне (Ірландыя) 6 сьнежня пад час адкрыцьця паседжаньня Савета Міністраў АБСЕ актывісты Front Line Defender зладзілі пікет у падтрымку праваабаронцаў, якія былі забітыя, альбо прысуджаныя да доўгіх тэрмінаў турмы за сваю праваабарончую дзейнасьць.
Мэта акцыі – зьвярнуць увагу грамадскасьці на развіццё механізмаў АБСЕ, скіраваных на абарону праваабаронцаў праз стварэньне мандата Спецыяльнага дакладчыка па праваабаронцах.
Пікетоўшчыкі трымалі у руках партрэты праваабаронцаў, сярод якіх і плакат з патрабаваньнем вызваліць зьняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.