Марафон пісання лістоў ў Беларускім Доме ў Варшаве
8-9 снежня ў Беларускім Доме ў Варшаве пройдзе XIII Марафон пісання лістоў Amnesty International. Падчас марафону на працягу 24 гадзін актывісты будуць пісаць лісты ў абарону канкрэтных асобаў або групаў асоб, чые правы былі парушаныя. Ліст можа напісаць любы, хто выступае супраць парушэння правоў чалавека.
У гэтым годзе падчас марафону таксама можна будзе напісаць ліст у абарону палітвязня
Алеся Бяляцкага, праваабаронцы з Беларусі, старшыні
праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі
за правы чалавека.
Таксама можна будзе выказацца супраць смяротнага пакарання ў Тайвані,
спыніць прымусовае высяленне, а таксама падтрымаць маладых актывістаў з руху
Гірыфна з Судану, - паведамляе сайт Беларускага дому.
Сардэчна запрашаем 8 снежня а 12.00 у Беларускі Дом у Варшаве (ul. Wiejska 13/3, Варшава). Будзем разам пісаць лісты на працягу сутак!
Прыходзь! Напішы ліст!