viasna on patreon

БАЖ патрабуе адмяніць папярэджанне, вынесенае 9 студзеня намесніку галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты “Ганцавіцкі час” Пятру Гузаеўскаму

2007 2007-02-08T10:00:00+0200 2014-03-18T11:58:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/guzaeuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Гузаевский (фото сайта ganc-chas.by)

Пётр Гузаевский (фото сайта ganc-chas.by)

Пракуратура Ганцавіцкага раёна вынесла папярэджаньне Пятру Гузаеўскаму за артыкул “Выбары ў раённы Савет будуць без выбару”, які быў апублікаваны ў нумары “Ганцавіцкага часу” ад 8 снежня. У артыкуле галоўны рэдактар выданьня распавядае, як складана, а часам немагчыма было атрымаць ад адказных асоб – у тым ліку старшыні раённай выбарчай камісіі – інфармацыю пра ход выбарчай кампаніі і, у прыватнасці, кандыдатаў у дэпутаты. Аўтар звяртае ўвагу, што гэта парушэнне выбарчага заканадаўства, і адзначае асаблівасць выбараў у раёне – “на кожную акругу прэтэндуе па аднаму чалавеку”.

Аднак супрацоўнік мясцовай пракуратуры Сяргей Замара ўбачыў парушэнне закона ў змесце артыкула Гузаеўскага. Як указваецца ў папярэджанні за яго подпісам “у тэндэнцыйным стылі апублікавана не сапраўдная і не правераная інфармацыя адносна галоснасці ходу выбараў… Указваецца аб наяўнасці чутак па дадзеных пытаннях, аднак не прыводзіцца ніякіх сапраўдных і аб’ектыўных даных, якія указваюць на парушэнне выбарчых правоў грамадзян”. Пракурор Замара палічыў таксама неабходным прывесці ў папярэджанні цалкам змест артыкула 40 “Закона аб друку і іншых СМІ”.

5 лютага ад імя Праўлення БАЖ ў пракуратуру Ганцавіцкага раёна і пракурору Брэсцкай вобласці быў накіраваны ліст, у якім зазначана, што вынесенае папярэджаньне “неабгрунтаванае і не адпавядае патрабаванням заканадаўства” :“Супастаўленне тэксту артыкула і зместу афіцыйнага папярэджання выклікае пачуццё неўразумення. Тэкст напісаны ў інфармацыйным ключы, сэнс яго назвы раскрываецца тут жа… , ніякіх чутак… не прыводзіцца, а апісваюцца няўдалыя спробы журналіста атрымаць інфармацыю”. Пры гэтым у папярэджанні не указана, у чым канкрэтна выразілася парушэнне, і якая менавіта інфармацыя з’яўляецца несапраўднай і неправеранай, – падкрэсліваецца ў патрабаванні БАЖу.

Указанне ў папярэджанні на магчымасць прыпынення дзейнасці газеты “Ганцавіцкі час” супярэчыць беларускаму заканадаўству, – лічыць Праўленне ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. – у прыватнасці, нормам артыкула 3 Закона аб друку, які гарантуе грамадзянам свабоду друку і замацоўвае іх права свабодна выказвацца праз СМІ.

Інфармацыя, выкладзеная ў артыкуле “Выбары ў раённы Савет будуць без выбару”, сведчыць аб парушэнні артыкула 13 Выбарчага кодэксу, што, аднак, засталося без вашай увагі, – зазначае БАЖ.

Журналіст Пётр Гузаеўскі таксама накіраваў скаргу пракурору Брэсцкай вобласці на вынесенае яму папярэджанне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства