Маскоўскім фатографам не дазволілі пікет у падтрымку беларускіх калег
https://spring96.org/be/news/59589
2012
2012-12-04T13:07:33+0300
2012-12-04T13:07:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Яны збіраліся зладзіць акцыю каля беларускай амбасады ў Маскве. Маскоўскія ўлады палічылі пікет умяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі.
Пра гэта радыёстанцыі "Эхо Москвы" паведаміла заяўніца
акцыі, незалежная журналістка і фатограф Вікторыя Іўлева. Нягледзчы на
забарону, кажа Іўлева, 5 снежня а 12-й пікет адбудзецца ў кожным разе,
хаця і будзе адзінкавым.
Акцыя масквічоў мае падтрымаць фатографаў-удзельнікаў конкусу "Прэс Фота
Беларусь". Нагадаем, што на мінулым тыдні беларускія мытнікі канфіскавалі
некалькі дзясяткаў каталогаў конкурсу і пастанавілі спаліць іх.