Брэст: актывісты АГП падалі заяўку на пікеты 19 снежня
https://spring96.org/be/news/59578
2012
2012-12-04T09:55:59+0300
2012-12-04T09:55:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vuek-uladzimir-brest.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек, усяго запланавана дзевяць пікетаў, якія актывісты АГП збіраюцца ладзіць 19 снежня.
Акцыі накіраваныя на тое, каб прыцягнуць увагу жыхароў рэгіёна да актуальных праблемаў эканомікі (у тым ліку да спробаў чыноўнікаў правесці “непразрыстую” прыватызацыю дзяржаўнай уласнасці без кантролю з боку грамадскасці). Па словах Вуека, пікеты будуць яшчэ адной магчымасцю нагадаць, што негатыўныя з’явы адбываюцца ў выніку адсутнасці ў краіне справядлівых і свабодных выбараў.
У заяве ў Брэсцкі гарвыканкам пазначаны чатыры месцы для правядзення акцый, у тым ліку – дзве пляцоўкі ў цэнтры горада.