Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека, што мелі месца на мінулым тыдні.
“Падзея тыдня” прысвечаная гадавіне з моманту вынясення смяротнага прысуду жыхарам Віцебску Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Любоў Кавалёва працягвае дамагацца выдачы цела расстралянага сына для пахавання.
У рубрыцы "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – гутарка з каардынатарам Офіса для людзей з інваліднасцю Сяргеем Драздоўскім пра адну з самых балючых праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі – беспрацоўе.
У музычных паўзах – магілёўская каманда Akute, якую інтэрнэт-партал Tuzin.fm на мінулым тыдні абвесціў найлепшым гуртом 2012 году.