viasna on patreon

Слонім: за распаўсюд адказу райвыканкама — міліцэйскі пратакол (дакумент)

2012 2012-12-04T08:25:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bedka-slonim.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка

Кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка

3 снежня слонімскага грамадскага актывіста Івана Бедку наведалі чатыры міліцыянеры. Яны прыйшлі да яго дадому, каб скласці пратакол наконт таго, што спадар Бедка расклейвае ўлёткі на дамах сваёй вуліцы Першай Сямігодкі і гэтым самым парушае грамадскі парадак. Іван Бедка адмовіўся падпісваць паперы і папрасіў міліцыянераў пакінуць яго кватэру.

Такі візіт міліцыянераў звязаны з тым, што Іван Бедка пэўны час таму напісаў адкрыты ліст старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфу Паўлюкевічу з пытаннем, чаму іх вуліца ніколі не добраўпарадкоўвалася і не рамантавалася. Ён сабраў подпісы ўсіх жыхароў вуліцы і аддаў у райвыканкам. Чыноўнікі так і нічога не зрабілі па добраўпарадкаванню вуліцы, а прыслалі адказ за подпісам таго ж Паўлюкевіча: “Слонимский районный исполнительный комитет информирует, что работы по благоустройству улицы 1-й Семилетки в рамках производства работ по объекту «Реконструкция благоустройства дворовых территорий квартала многоквартирной жилой застройки па ул. 1-ой Семилетки в г.Слониме (1 очередь) завершены».

Атрымаўшы такі адказ, Іван Бедка быў здзіўлены, бо добраўпарадкавання вуліцы зусім не было. Тады ён на афіцыйным адказе надрукаваў свой каментар і, зрабіўшы ксеракопіі адказу са сваім каментаром, вывесіў на ўсіх пад’ездах дамоў вуліцы Першай Сямігодкі. Вывесеў дзеля таго, каб жыхары вуліцы азнаёміліся. У каментары спадар Бедка напісаў: “ Мы, жыхары мікрараёна, збіралі подпісы пад зваротам у Слонімскі райвыканкам аб добраўпарадкаванні вуліцы Першай Сямігодкі, пабудове дзіцячых пляцовак, аўтапарковак, самой вуліцы і праездаў між дамамі. Атрыманы адказ, згодна якому работы па добраўпарадкаванню вуліцы праводзіліся. Хто з жыхароў вуліцы бачыў гэтыя работы на нашай вуліцы?”.

Праўда, доўга адказ з райвыканкама з каментаром Івана Бедкі на пад’ездах дамоў не павісеў. Супрацоўніца Слонімскага райвыканкама Ямеліна прыехала ў мікрараён, сарвала з пад’ездаў “улёткі” (так яна назвала адказы з райвыканкама) і выклікала міліцыю.  Цяпер міліцыя будзе разбірацца з Іванам Бедкам, які парушае грамадскі парадак тым, што хоча разам са сваімі суседзямі мець добраўпарадкаваную вуліцу. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства