viasna on patreon

Менскія праваабаронцы наведалі Ульяну Захаранку - маці зніклага 8 год таму міністра ўнутраных справаў

2007 2007-02-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 лютага праваабаронцы Алег Воўчак, Тацяна Равяка, Раіса Міхайлоўская, а таксама маці зьніклага тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага Вольга Рыгораўна наведалі мястэчка Васілевічы, што ў Рэчыцкім раёне на Гомельшчыне. Менавіта там жыве маці былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, які зьнік амаль восем гадоў таму. Паводле Алега Воўчака, у праваабаронцаў ужо стала традыцыяй наведваць спадарыню Захаранку ў дзень яе нараджэньня, перадаць падарункі, падтрымаць яе. Апошнім часам Ульяна Захаранка не надта добра сябе адчувае, часта хварэе. Яна таксама вельмі сумуе па сваіх родных і ўнучках, якія вось ужо больш за шэсьць гадоў жывуць у Нямеччыне і ня могуць з ёй пабачыцца. “Я сумую. Яны казалі, што плацяць 30 эўра на месяц і тэлефануюць амаль кожны дзень. І Оля, гэта жонка Юры, і Леначка, і Юлька. Яны са мной бясконца перагаворваюцца. Я з імі пагавару, а тады кладуся спаць ужо і здаровая. Гэта ж мае дзеці. Я так іх чакаю, каб яны вярнуліся ды жылі каля мяне,” - распавядала Ульяна Захаранка. Зараз сталай жанчыне, якой споўнілася ўжо 83 гады, дапамагае па гаспадарцы пляменьніца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства