У Маскве запланаваны пікет супраць знішчэння альбомаў BELARUS PRESS PHOTO
Журналістка “Новай газеты” Вікторыя Іўлева накіравала адпаведную заяўку ў прэфектуру Цэнтральнага раёна расійскай сталіцы. Мяркуецца, што пікет супраць знішчэння альбомаў BELARUS PRESS PHOTO пройдзе ў Маскве 5 снежня. Адказ уладаў журналістка павінна атрымаць у панядзелак.
Ініцыятарка пікету Вікторыя Іўлева, здзіўленая тым, што ў Беларусі, з якой у Расіі зараз нават няма фармальнай мяжы, спальваюць працы фатографаў. “Ужо колькі ім паўтараюць, што рукапісы не гараць, а яны спрабуюць зноў і зноў”, - абураецца Вікторыя Іўлева.
Нагадвае, што ў журы конкурсу BELARUS PRESS PHOTO - 2011 апроч іншага ўвайшлі вядомыя расійскія журналісты: кіраўнік маскоўскага бюро «Associated Press» Аляксандр Землянічэнка, блогер Рустэм Адагамаў, а таксама сузаснавальніца Фонду журналістыкі, фатограф «Agency. Photographer.ru» Ліза Фактар.
41 фотаальбом з фотаздымкамі мінулагодняга конкурсу беларускія мытнікі забралі 12 лістапада на памежным пераходзе "Каменны лог" у фатографаў Аляксандра Васюковіча і Юліі Дарашкевіч. 23 лістапада пасля правядзенне прызначанай экспертызы Ашмянскае аддзяленне мытні праінфармавала Васюковіча, што "друкаваная прадукцыя прызнаецца незаконнай і падлягае знішчэнню.