viasna on patreon

Штраф за акцыю ўшанавання памяці братоў Каліноўскіх пакінуты ў сіле

2012 2012-12-03T18:26:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Прадказальнай адмовай Гарадзенскага абласнога суду скончыўся разгляд касацыйнай скаргі прадстаўніка партыі АГП Віталя Лопасава на прадмет незаконнасці штрафу, да якога актывіст быў асуджаны Свіслацкім раённым судом за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году, што праводзіўся 27 кастрычніка. Суддзя Пётр Бандык палічыў прысуд раённага суду законным. За апошнія дзесяць гадоў абласны суд не задаволіў аніводнай скаргі грамадска-палітычных актывістаў.

Нагадаем, што Віталь Лопасаў быў у ліку чатырох затрыманых у дзень традыцыйнай памятнай акцыі за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі. 30 кастрычніка суддзя Аляксандар Шылін асудзіў яго да 30 базавых адзінак грашовага штрафу. Пазней да грашовага штрафу былі асуджаны яшчэ трое свіслацкіх грамадскіх актывістаў – Віктар Дзесяцік, Юрый Глебік і Анатоль Валюк. Зараз яны маюць намер таксама аспрэчыць рашэнне раённага суду ў абласным.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства