viasna on patreon

“Індэкс цэнзуры”: Крымінальныя артыкулы супраць свабоды слова павінны быць адмененыя!

2012 2012-12-03T16:53:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міжнародная арганізацыяІндэкс цэнзурыпрэзентавала аналітычны даклад пра цэнзуру ў беларускім інтэрнэце. Прыводзім галоўныя высновы і рэкамендацыі экспертаў.

Беларуськраіна, у якой апазіцыйныя лідары і журналісты знікалі або былі забіты; у якой запалохванне і беспакараны пераслед актывістаў грамадзянскай супольнасці і незалежных журналістаў з'яўляеццанормай”. Цяпер варожасць беларускіх улад да свабоды слова распаўсюджваецца і на анлайн-сферу.

Даклад, падрыхтаваны арганізацыяй «Індэкс цэнзуры», даследуе рост карыстання  інтэрнэтам у Беларусі, а таксама аналізуе, якім чынам гэты рост уяўляе пагрозу для палітыкі ўлад, якія старанна абмяжоўваюць свабоду выказвання ў краіне.

У якасці адказу на рост карыстання інтэрнэтам кіраўніцтва Беларусі выкарыстоўвае “правераныя” метады – тыя ж самыя, што накіраваны на абмежаванне свабоды выказвання ў традыцыйных СМІ: рэпрэсіўнае медыя-заканадаўства, артыкулы Крымінальнага кодэкса пра дыфамацыю, адміністрацыйны пераслед актывістаў і журналістаў.

Акрамя гэтых “традыцыйных” метадаў выкарыстоўваюцца і іншыя: фільтраванне кантэнту, тэхналогіі сачэння і блакавання доступу да незалежных сайтаў, асабліва ў ключавыя моманты важных палітычных кампаній, такіх як прэзідэнцкія выбары.

Больш за тое, аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўжывае і новыя падыходы, каб задушыць свабоду выказвання ў  інтэрнэце. Да іх адносяцца ўжыванне новых тэхналогій, такіх як DDoS-напады, хакерскія напады на незалежныя сайты і маніпуляцыя кантэнтам.

Агульныя высновы і асноўныя рэкамендацыі

Свабода выказвання ў Беларусі абмяжоўваецца рознымі спосабамі – з выкарыстаннем метадаў рэпрэсій, якія сталі традыцыйнымі пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнка; а таксама пры дапамозе новых тэхналогій, накіраваных на кантроль над  інтэрнэтам. “Традыцыйныя” метады складаюцца з ужывання драконаўскіх законаў (да прыкладу, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за паклёп), крымінальны і адміністрацыйны пераслед актывістаў і журналістаў. Да новых метадаў задушвання свабоды слова можна аднесці анлайн-назіранне, блакаванне сайтаў, фільтраванне кантэнту, кібер-напады на незалежныя  інтэрнэт-рэсурсы і маніпуляцыю кантэнтам. Аналіз сітуацыі, прыведзены ў дакладзе, паказвае, што ўлады Беларусі маюць намер і далей узмацняць кантроль над доступам грамадзян краіны да  інтэрнэту.

Распаўсюд цвёрдага кантролю над інфармацыйнай сферай на анлайн камунікацыю, а таксама распрацоўка і ўкараненне заканадаўчай базы для лічбавага назіраннем за актыўнасцю  інтэрнэт-карыстальнікаў сур'ёзна абмяжоўвае свабоду выказвання анлайн.

“Індэкс цэнзуры” заклікае ўлады Беларусі спыніць неадпаведныя і залішнія юрыдычныя і неправавыя практыкі, якія падрываюць свабоду выказвання. Мы заклікаем да пачатку неадкладных рэформаў, якія б гарантавалі волю слова ў Беларусі, у прыватнасці:

 Некаторыя палажэнні Дэкрэта прэзідэнта №60 ад 1 лютага 2010 года пра рэгуляванне сеткі  інтэрнэт павінны быць адменены, як і пастановы, звязаныя з выкананнем палажэнняў Дэкрэту. У прыватнасці, гэта датычыць патрабаванняў па абавязковай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў  інтэрнэт-паслуг, уключаючы дадзеныя пра карыстальнікаў, якія павінны збіраць і захоўваць пастаўшчыкі  інтэрнэт-паслуг, а таксама асабістыя дадзеныя грамадзян, якія абавязаны збіраць і захоўваць адміністрацыі  інтэрнэт-кавярняў, як таго патрабуе пункт 6 Дэкрэта №60, а таксама Пастановы Савета Міністраў №646 і 647 ад 29 красавіка 2010 года.

 Прыватныя кампаніі не павінны быць уцягнутыя ў фільтраванне кантэнту; любая цэнзура, дзяржаўная або карпаратыўная, незалежных  інтэрнэт-рэсурсаў павінна быць спынена. Любыя абмежаванні доступу да анлайн-кантэнту павінны ажыццяўляцца на падставе празрыстых і зразумелых працэдур і быць заснаваны на рашэнні незалежных судоў.

 Крымінальная адказнасць за свабоду выказвання павінна быць адменена.

У прыватнасці, павінны быць адменены наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

- Артыкул 188 «Паклёп»

- Артыкул 189 «Абраза»

- Артыкул 367 «Паклёп у дачыненні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

- Артыкул 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

- Артыкул 369 «Абраза прадстаўніка ўлады»

- Артыкул 369–1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»

 Выкарыстанне адміністрацыйнага пераследу (у першую чаргу, на падставе Артыкула 17.1. Кодэкса пра адміністрацыйныя правапарушэнні «Дробнае хуліганства») для неабгрунтаваных затрыманняў і арыштаў актывістаў павінна быць спынена.

Мы лічым неабходным аднаўленне дыялогу ўлад краіны з грамадзянскай супольнасцю ўнутры Беларусі, а таксама з міжнароднымі няўрадавымі арганізацыямі і ўрадавымі структурамі – з мэтай рэфармавання медыясферы і заканадаўства, якое гарантуе свабоду выказвання. Палітыка добрасуседства Еўрапейскага саюза павінна быць абноўлена з улікам неабходнасці падобнага дыялогу і адлюстравання праблем, адзначаных у дакладзе.

Вельмі важна, каб міжнародныя арганізацыі і структуры, такія як Еўрапейскі Саюз і яго дзяржавы-чальцы, Савет Еўропы, АБСЕ, прынялі да ўвагі дадзены даклад, а таксама іншую інфармацыю пра становішча ў Беларусі, сабраную праваабарончымі, журналісцкімі і іншымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, падчас узаемадзеяння з Рэспублікай Беларусь.

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці краіны, а таксама іх міжнародныя партнёры павінны стаць неад'емнай часткай працэсу дыялогу паміж Еўрапейскім Саюзам і беларускімі ўладамі з мэтай развіцця Беларусі як дэмакратычнай дзяржавы. «Індэкс цэнзуры» таксама заклікае Еўрапейскі Саюз і яго дзяржавы працягнуць падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ ў Беларусі.

Поўны тэкст даклада будзе размешчаны на сайце «Індэкс цэнзуры».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства