viasna on patreon

Сябра Сойму артыі БНФ Віктар Мязяк з Баранавічаў атрымаў беларускамоўныя правы кіроўцы

2007 2007-02-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два месяцы таму Віктар Мезяк купіў машыну, піша «Комсомольская правда» в Белоруссии». Да гэтага не сядзеў за рулём больш за чатыры гады, тамы савецкія правы 1991 году давялося абнавіць. У ДАІ Віктар адразу адзначыў пажаданьне: хачу, маўляў, каб усё было пабеларуску. І тут аказалася, што зрабіць гэта ня гэтак лёгка: з 2003 году па ўсёй краіне правы выдаюцца толькі парасейску з ангельскай транскрыпцыяй. Гэта нават выглядае нязграбна: словы «імя», «прозьвішча» і г.д. напісаныя пабеларуску, а вось запаўняецца картка ўжо парасейску. Да 2003 году, дарэчы, усё было па змоўчаньні на беларускай мове.

— Спадар Мезяк прыехаў да нас, патлумачыў усё — і мы адразу пайшлі насустрач, — расказвае намесьнік начальніка РЭА рэспубліканскай ДАІ Яўген Карповіч. — І хоць за беларускай мовай людзі зьвяртаюцца нячаста, вырашаем такія пытаньні з ходу.

Пасьля «адмашкі» менскага начальства сталічныя праграмісты зьвязаліся з баранавіцкімі калегамі.

— Мы ня мелі права самі ўмешвацца ў кампутарную праграму, — прызнаецца начальнік МРЭА Баранавіцкай ДАІ Андрэй Блахін, — таму і раіліся зь Менскам. Калі атрымалі дабро, мы на гадзіну спынілі выдачу пасьведчаньняў кіроўцы, пераладзілі праграму на беларускі шрыфт і выдалі Віктару Мезяку правы на беларускай мове. Пасьля гэтага мы пераладзілі праграму назад на расейскую мову.

Цяпер у Баранавічах гатовыя да беларускамоўных кіроўцаў. І калі знойдуцца яшчэ ахвотныя, непакоіць сталічнае начальства ўжо не давядзецца.

 Праўда, дзьве граматычныя памылкі ўсё ж зрабілі, — усьміхаецца Віктар. — Замест «Брэсцкая вобл.» напісалі «Брэсцкая обл.». І «взамен» напісалі паруску. Але нічога. Я нашым даішнікам усё роўна ўдзячны за разуменьне!..

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства