viasna on patreon

Дзіцячага ўрача Ігара Пастнова звальняюць за крытыку старшыні Віцебскага аблвыканкаму

2012 2012-12-02T21:36:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/igar-pastnou-450x300.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пастноў.

Ігар Пастноў.

Ігар Пастноў ужо працяглы час крытыккуе Аляксандра Косінца за марнатраўства бюджэтных грошай ды заняпад службы аховы здароўя на Віцебшчыне. І гэта ўжо не першае звальненне спадара Пастнова: два гады таму яго звольнілі з пасады школьнага ўрача ў горадзе. Давялося перайсці на цяжэйшую працу з меншым заробкам, але і тут не ўдалося затрымацца надоўга.
27 лістапада Ігару Пастнову прад'явілі папярэджаньне, што кантракт з ім не будзе працягнуты. Прычым – без аніякіх тлумачэнняў, падкрэслівае ўрач:

"На мой погляд, гэта яўнае парушэнне працоўных правоў. І трэба неяк уносіць змены ў заканадаўства, каб працадаўца ўсё ж быў вымушаны тлумачыць, чым яму не падыходзіць работнік. Мне нічога не патлумачылі, і гэта дае падставы меркаваць, што галоўную прычыну я ведаю. Думаю, гэта мая крытыка "хворых месцаў" віцебскай медыцыны. Публічная крытыка – і скаргі ў вышэйшыя інстанцыі, і выступы ў незалежных СМІ"

Спадар Пастноў перакананы, што дзяржаўных сродкаў, якія ідуць на медычныя аб'екты, яўна недастаткова:

"Калі да ўлады прыйшоў Аляксандр Косінец, я думаў, што ён добра ведае патрэбы віцебскай медыцыны. Ён сам прафесар, працаваў ва ўрадзе, курыраваў менавіта "сацыялку" . Але ж ён заняўся паказухай: плошчы, плітка, асвятленне вуліц штодня як на Новы год, лядовыя палацы… А грошай на рамонт інфекцыйнай бальніцы няма,   хірургічны корпус анкалагічнай бальніцы недабудаваны, і ўсё ж крычаць, што мы абавязкова мусім дабудаваць лядовы палац у Воршы. Пра ўсё гэта я пісаў паўсюль, нават у адміністрацыю Прэзідэнта. Бо я перакананы: каб Аляксандр Лукашэнка пра такое стаўленне ведаў, ён бы гэтага не цярпеў. Але ж усе скаргі з Мінску "спускаюцца" зноў у аблвыканкам, да Косінца, а з такой сістэмай хіба можна нешта зрушыць з месца?"

У паліклініку, дзе працуе Ігар Пастноў, прыходзілі "людзі ў цывільным". Гэта здарылася неўзабаве пасля таго, як урач даў інтэрвію тэлеканалу "Белсат". Потым, ён кажа, супраць яго ў інтэрнэце пачаліся правакацыі: нехта размясціў брыдкія каментары, падпісаўшыся  ягоным імем:

"Я кампутарам не карыстаюся ўвогуле, не ўмею. Таму мае калегі мне паверылі, што гэта рабіў не я. І калі нехта думае, што я толькі і займаюся тым, што крытыкую, то і гэта не так. Я перадусім урач, і праца не з лёгкіх: я езджу па раёне, прымаю дзяцей па вясковых ФАПах. 40 кіламетраў у адзін бок, 40 у другі, і транспартныя выдаткі ніхто не аплочвае. Заробак у мяне ўсяго1 мільён 800 тысяч рублёў, магу паказаць квіток! Мяне, пэўна, на такую працу і накіроўвалі, бо думалі – не вытрымаю. Але я ўсё стараюся рабіць шчыра і аддана. Можаце запытацца ў вяскоўцаў: яны гавораць, што будуць збіраць подпісы, каб мяне не звальнялі".

Ігар Пастноў ведае, што ў медычных установах Віцебшчыны, асабліва ў раёнах, кваліфікаваных кадраў не хапае катастрафічна. Тым не менш, рашэнне, каб не працягнуць з ім кантракт, ужо ёсць.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства