Сябра БАЖ Юля Сальнікава зьвярнулася са скаргай да абласнога пракурора на дзеяньні супрацоўніка пракуратары
У Гомелі сябра БАЖ Юлію Сальнікаву 1 лютага выклікалі павесткай у пракуратуру “для сведчання”. Аднак у дакуменце не называлася прычына, па якой патрабавалася з`явіцца 6 лютага ў пракуратуру Гомельскай вобласці ў якасці сведкі.
Юля Сальнікава, атрымаўшы позву, патэлефанавала ў абласную пракуратуру, каб удакладніць, па якой справе яе хочуць дапытаць. (Зараз спадарыня Сальнікава знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па дагляду дзіцяці.) Але следчы пракуратуры Елісееў (так напісана ў позве) адмовіўся патлумачыць нагоду выкліку ў тэлефоннай размове і заявіў, што пра ўсё раскажа, калі Юлія прыйдзе ў пракуратуру.
2 лютага Юля Сальнікава даслала галоўнаму пракурору вобласці скаргу. Сябра БАЖ просіць абласнога пракурора правесці праверку ўказанага факта і даць прававую ацэнку дзеянням супрацоўніка пракуратары, паведаміла прэс-служба арганізацыі.
“Лічу, што дзеянні следчага Елісеева ў частцы адмовы тлумачэння прычын майго выкліку ў пракуратуру ў якасці сведкі па невядомай мне справе з`яўляюцца неправамернымі, ушчамляюць мае правы і інтарэсы, якія ахоўваюцца законам,” – паведамляецца ў заяве.