viasna on patreon

Сёньня Вярхоўны суд прыпыніў разгляд справы наконт дзейнасьці Партыі камуністаў Беларускай

2007 2007-02-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагадаем, Мінюст звярнуўся ў суд з патрабаваннем ліквідаваць ПКБ у сувязі з тым, што кіраўніцтва структуры адмовілася прадставіць спісы партыйцаў.

На судзе прадстаўнік мінюста Аляксандар Харытон настаяў на тым, каб разгляд пазову быў прыпынены ў сувязі з тым, што ў справе з’явіліся новыя абставіны. Пра гэта лідэр ПКБ Сяргей Калякін паведаміў Еўрапейскаму радыё: “Мінюст лічыць, што да гэтай справы трэба далучыць яшчэ адну: па іхняму папярэджанню, якое было вынесена 4 студзеня. Яны ўнеслі такую прапанову, і суд задаволіў яе. Але, я мяркую, што паміж сабой гэтыя справы ніяк не звязаны. На наш погляд, суд наогул павінен быў спыніць разгляд гэтай справы. Таму што на сённяшні дзень падставы для прыняцця рашэння аб прыпыненні нашай дзейнасці ў сувязі з непрадастаўленнем спісаў сябраў партыі няма, паколькі гэты спіс перададзены Мінюсту яшчэ 16 кастрычніка мінулага года. Адпаведна няма ніякіх падстаў прыпыняць нашу дзейнасць”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства