viasna on patreon

Палітвязень Павал Севярынец, які працуе адбывае пакараньне на “хіміі” ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёна, атрымаў чатырохдзённы адпачынак

2007 2007-02-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпачынак Павал Севярынец правядзе ў Віцебску, дзе жывуць ягоныя бацькі.

Днямі кіраўніцтва сьпецкамендатуры паведаміла Паўлу, што 15 лютага будзе разглядацца пытаньне аб ягоным умоўна датэрміновым вызваленьні. Хаця палітык і ня мае парушэньняў рэжыму і працоўнай дысцыпліны, сам ён скептычна ставіцца да магчымасьці атрымаць свабоду. У той жа час, паводле Паўла, у яго кволіцца надзея на вызваленьне. Яна грунтуецца на памкненьні ўладаў усталяваць дачыненьні з дэмакратычнымі краінамі. А першым крокам на гэтым шляху мусіць стаць вызваленьне ўсіх палітвязьняў.

На высланьні палітык не спыняе сваёй актыўнай грамадзкай дзейнасьці. У прыватнасьці, ён дасьледуе гісторыю замка Сітна, збудаванага ў ХVI стагодзьдзі. Пасьля таго, як мясцовыя ўлады падтрымалі ягоную ініцыятыву ўсталяваць на замчышчы памятны знак, Павал вырашыў зрабіць копію старажытнай гравюры з выяваю замка, каб перадаць яе Маласітненскай вясковай бібліятэцы. Палітык спадзяецца, што ў гэтай справе яму дапамогуць адмыслоўцы – мастакі і фотамайстры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства