viasna on patreon

У Слуцку змагаюцца з небяспечнымі пешаходнымі пераходамі

2012 2012-11-28T12:39:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/perahod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слуцкія актывісты кампаніі «Наш дом» праверылі, як асвятляюцца нерэгулюемыя пешаходныя пераходы на вуліцы Віленскай - другі па загружанасці транспартам пасля цэнтральнай вуліцы Леніна. Па выніках праведзенага ў лістападзе маніторынгу накіраваны калектыўныя звароты мясцовым уладам.

«Адзін з самых распаўсюджаных відаў ДТЗ - наезд аўтамабіля на пешахода на пешаходным пераходзе, - распавядае пра прычыны, якія заахвоцілі правесці маніторынг, адна з актывістак кампаніі Тамара Блінова. - Большасць наездаў здзяйсняецца ў цёмны час сутак. Ад таго, як асветлены пешаходныя пераходы, залежыць бяспека пешахода на праезнай частцы».

Як высветлілі грамадскія актывісты, на ўчастку ад чыгуначнага пераезду да прыпынку “Піўзавод” ліхтары свецяць вельмі слаба. Некаторыя ўсталяваныя не побач з пешаходнымі пераходамі, а значна далей.

«У цемры гэта перашкаджае разгледзець тых, хто пераходзіць дарогу. Асабліва дрэнна відаць, калі ідзе сустрэчны транспарт, фары якога нашмат ярчэй святла ліхтара. Пешаход становіцца нябачным», - тлумачыць суразмоўца.

Акрамя таго, насупраць агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру з абодвух бакоў ад нерэгулюемых пешаходных пераходу адсутнічаюць папераджальныя дарожныя знакі «Пешаходны пераход».

Зварот на імя начальніка аддзялення ДАІ Слуцкага РАУС Віталя Прылішча і старшыні пастаяннай камісіі па эканоміцы і бюджэту раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Жылко падпісалі 90 случчакоў. Гараджане прапаноўваюць усталяваць лямпы большай магутнасці ў ліхтарах, размешчаных на нерэгулюемых пешаходных пераходах у пяці прыпынкаў, пазначыць пераход насупраць агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру і правесці маніторынг, як асвятляюцца нерэгулюемыя пешаходныя пераходы на іншых вуліцах Слуцка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства