Тэлефануйце, і “Вясна” прыйдзе на дапамогу
https://spring96.org/be/news/59363
2012
2012-11-27T15:43:36+0300
2012-11-27T15:43:36+0300
2014-12-12T15:02:45+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/viasnalogo.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр “Вясна”, нягледзячы на канфіскацыю офіса, працягвае сваю працу. Ні адзін з напрамкаў дзейнасці праваабаронцаў не згорнуты.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягвае адстойваць каштоўнасці правоў чалавека, змагацца за іх выкананне беларускімі ўладамі, інфармаваць беларускае грамадства і міжнародную супольнасць аб рэальным стане з правамі чалавека ў Беларусі.
Усе ахвяры парушэнняў правоў чалавека па-ранейшаму могуць разлічваць на дапамогу і падтрымку “вясноўцаў”. З гэтай мэтай мы змяшчаем новы тэлефон гарачай лініі “Вясны”: +37529 841 39 81
Альбо на гарадскі нумар: (017) 394-63-11.
Тэлефануйце, і “Вясна” прыйдзе на дапамогу.