Сем тыдняў знаходзіцца ў сьледчым ізалятары Валадарскай турмы брат актывіста апазыцыі Вячаслава Сіўчыка, навуковец-геахімік Кастусь Лукашоў
https://spring96.org/be/news/5936
2007
2007-02-05T10:00:00+0200
2007-02-05T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Лукашоў быў арыштаваны 19 сьнежня па абвінавачаньні ў крымінальным злачынстве - непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі яшчэ ў сакавіку 2006 года. У той дзень ён вывез са шпіталю брата, якога зьбіраліся арыштаваць за ўдзел у акцыях пратэсту. Праваабаронцы лічаць справу супраць сп. Лукашова палітычна матываванай.
У лісьце з вязьніцы Канстанцін Лукашоў піша, што "нават абвінавачаньні нямога ў антыдзяржаўных лозунгах выглядаюць больш грунтоўнымі". Як паведаміла “Наша Ніва”, яму вельмі патрэбная падтрымка. Лісты можна адпраўляць па адрасу:
220050, Лукашову Канстанціну Валянцінавічу
вул. Валадарскага 2,
СІЗА-1,
К. 182
Менск, 220050