viasna on patreon

У Свіслачы - штрафы ў 10 базавых велічынь

2012 2012-11-27T12:13:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Свіслацкім раённым судзе 27 лістапада адбыўся разгляд трох адміністратыўных пратаколаў, складзеных у дачыненні да мясцовых грамадскіх актывістаў за ўдзел у святкаванні Дня памяці паўстанцаў 1863 году, якое адбылося яшчэ 27 кастрычніка.

Першым быў аштрафаваны паэт Анатоль Валюк. Суддзя Жана Салагубік, якая вяла працэс, адмовіла яму ў выкліку сведкаў на той падставе, што яны таксама праходзяць па аналагічнай справе як абвінавачаныя. Відэазапіс, які вяла міліцыя ў дзень акцыі памяці, на судзе ў гэты раз прадэманстраваць не змаглі. Анатоль Валюк сцвярджае, што яго на відэаздымцы ўвогуле не было – па-сутнасці яго аштрафавалі за прысутнасць у гэты дзень у райцэнтры.

Пасля суддзя Салагубік імкліва разгледзела яшчэ два аналагічныя пратаколы – кіраўнік свіслацкай суполкі БСДГ Віктар Дзесяцік і сябра асветніцкага грамадскага аб’яднання “Фонд імя Льва Сапегі” Юрый Глебік таксама былі аштрафаваныя на 10 базавых велічынь. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства