viasna on patreon

Канфіскаваныя альбомы “Belarus Press Photo 2011” будуць знішчаныя

2012 2012-11-27T11:54:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daraszkevicz-i-hudzilin.jpg
Фатографы Юлія Дарашкевіч і Сяргей Гудзілін падчас прэзентацыі "Прэс-фота Беларусі"

Фатографы Юлія Дарашкевіч і Сяргей Гудзілін падчас прэзентацыі "Прэс-фота Беларусі"

41 асобнік альбома “Belarus Press Photo 2011” будзе знішчаны паводле рашэння Ашмянскай мытні за неадпаведнасць дзяржаўнаму стандарту Беларусі “Выданні. Выходныя дадзеныя”. 

Па словах фатографа Аляксандра Васюковіча, альбомы, якія друкаваліся ў Каўнасе, увозіліся ў Беларусь легальна, увесь наклад быў растаможаны. Таму паводзіны мытнікаў незразумелыя, - дадае фатограф:

- Сёння раніцай я атрымаў адказ з мытні, што экспертыза завершана, альбомы прызнаныя незаконнымі з-за таго, што яны не адпавядаюць стандарту часткі выходных дадзеных і будуць знішчаны. Альбом быў выдадзены ў Беларусі ў выдаўніцтве “Логвінаў”, друкаваўся ў Каўнасе, і быў афіцыйна ўвезены з аплатай усіх пошлінаў, з праходжаннем мытнага кантролю. Чаму яны зараз знайшлі нейкія хібы - незразумела. 

У размове з нашым карэспандэнтам прадстаўнік аддзела канфіскаваных тавараў Ашмянскай мытні адказаў, што рашэнне аб знішчэнні 41-го асобніка альбома, Ашмянская мытня не прымала: 

- А вы ведаеце, што Ашмянская мытня такога рашэння не прымала. Той хто прымаў гэтае рашэнне, напэўна пазначаны ў пісьмовым адказе. 

41 асобнік альбома “Belarus Press Photo 2011”  быў канфіскаваны 12 лістапада бягучага года на памежным пераходзе “Каменны лог”. Спачатку альбом быў перададзены на экспертызу. Па рашэнню Ашмянскай мытні альбом мусіць быць знішчаны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства