Палітвязня Мікалая Дзядка могуць перавесці з калонію ў турму
4 сьнежня ў Шклоўскай калоніі адбудзецца выязное паседжаньне
суду пад старшынствам судзьдзі Воўкава, які разгледзіць пытаньне аб пераводзе палітвязня
Мікалая Дзядка ў турму. Верагодна, гэта будзе турма №4 у Магілёве.
Ягоны сябар Аляксандр Ярашэвіч 24 лістапада атрымаў ад Дзядка ліст. «Ён піша, што днямі ў шклоўскай калоніі № 17, дзе ён адбывае пакаранне, адбылася камісія, якая пастанавіла, што Дзядок не стаў на шлях выпраўлення і працягвае аказваць згубны ўплыў на іншых зняволеных. У сувязі з гэтым было вырашана накіраваць справу Мікалая ў суд для вырашэння пытання пра перавод яго ў турму строгага рэжыму», — сказаў Ярашэвіч.
Паводле яго слоў, Дзядок знаходзіцца цяпер у памяшканні
камернага тыпу калоніі, прычым сядзіць у камеры адзін. Ён паведаміў, што Дзядок
атрымаў у калоніі 22 спагнанні, і 20 сутак правёў у ШЫЗА
Мікалай Дзядок быў узяты пад
варту з 3 верасня 2010 г., асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна
г.Менску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 4,5 гадоў пазбаўленьня
волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі №17 у Шклове.