У кватэры сакратара Ўправы Партыі БНФ Андрэя Саротніка незаконна канфіскаваная кампутарная тэхніка
У ноч з 31 студзеня на 1 лютага на прыватную кватэру ў цэнтры Менску, дзе знаходзіўся сакратар Ўправы Партыі БНФ Андрусь Саротнік, адбыўся напад АМАПу з РУУСу Цэнтральнага раёну. Андрусь Саротнік чакаў, што да яго прыйдзе сябра Сойму Партыі БНФ Уладзімер Кішкурна, таму дзьверы адчыніў, ня спраўдзіўшы, хто за імі стаіць. Саротнік і Кішкурна былі затрыманыя й адвезеныя ў РУУС, дзе знаходзіліся да 3-ох гадзін ночы. Кампутары, паперы й носьбіты інфармацыі, якія знаходзіліся ў кватэры, былі канфіскаваныя.
"Юрыдычна гэта можа быць расцэнена толькі як незаконны напад, - пракаментаваў прэс-групе Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч дзеяньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў юрыст . - Ніякіх падставаў для вобшуку, затрыманьня і канфіскацыі апэргрупа ня мела. Андрусь Саротнік мае намер падаць скаргу ў пракуратуру".