viasna on patreon

Бярозаўскім школьнікам распавялі пра праблему хатняга гвалту

2012 2012-11-23T17:48:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-shkolniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бярозаўскім школьнікам распавялі пра праблему хатняга гвалту

Бярозаўскім школьнікам распавялі пра праблему хатняга гвалту

Кіраўнік жаночага грамадскага аб’яднання “Правінцыя” Алена Аўтушка ў межах праграмы супольнага праекта ААН і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь правяла тэматычныя заняткі для вучняў 11–х класаў сярэдняй школы № 1 горада Бярозы.

Алена Аўтушка,  якая сама сутыкалася з хатнім гвалтам, лічыць, што ўздымаць такія пытанні трэба як найчасцей. Яна заўважае, што на лекцыі прысутнічалі будучыя мамы і таты, і інфармацыя, якую яны атрымалі на гэтых занятках, стане дл іх штуршком да таго, каб падумаць над тым, як жывуць зараз іх сем’і, як можна гэтую сітуацыю палепшыць, як будаваць сваю будучую сям’ю і да каго звяртацца па дапамогу. На думку Алены Аўтушка, галоўнае, каб маладыя людзі зразумелі, што гэта нармальна – звяртацца па дапамогу, калі ў тваёй сям’і існуе нейкая канкрэтная праблема.

Як распавяла псіхолаг гэтай школы Наталля Лапурка, вучні саромеюцца звяртацца па дапамогу па гэтай праблеме, яны не агучваюць яе, хаця па паводзінах вучня можна здагадацца, што праблема гвалту ў сям’і існуе.

На думку дырэктара школы Мікалая Жуковіча, пачын такой працы надзвычай актуальны і вельмі патрэбны. Аб гэтым сведчаць страшэнныя лічбы: напрыклад, у 2009 годзе ў Беларусі на глебе сямейных канфліктаў заведзена каля трох тысяч крымінальных спраў за нанясенне цяжкіх і вельмі цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Чарговую лекцыю-трэнінг аб тым, як прадухіліць хатні гвалт, Алена Аўтушка правядзе ў Першамайскай сярэдняй школе Бярозаўскага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства