viasna on patreon

У Наваполацку збіраюць грошы для сям'і затрыманага Андрэя Гайдукова

2012 2012-11-23T17:29:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/groshyki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Мне дужа дапамагаюць тыя, хто добра ведае Андрэя. Тэлефануюць яго знаёмыя па унівэрсітэце, хлопцы з апазіцыі падтрымліваюць. Я не веру, што сын займаўся  тым, у чым яго падазраюць – у супрацоўніцтве з замежнай выведкай. Ён заўжды мне казаў: "Я нічога супроцьзаконнага не раблю!" – гаворыць маці наваполацкага актывіста, які знаходзіцца зараз у СІЗА КДБ.

Збор сродкаў для сям'і Андрэя Гайдукова ініцыявала суполка "Свабодны рэгіён". Яе прадстаўнік Яўген Парчынскі паведаміў, што банкаўскія рэквізіты для тых, хто захоча пералічыць грошы, размешчаны на сайце  http://freeregion.info:

"На нашым сайце з'явілася першая інфармацыя пра затрыманне Андрэя. Мы пачалі пра гэта пісаць, калі іншыя інфармацыйныя рэсурсы яшчэ маўчалі – не верылі ў тое, што здарылася. Андрэй Гайдукоў быў у "Саюзе маладых інтэлектуалаў", гэтая суполка нам заўжды дапамагала. І мы цяпер мусім за яго неяк заступіцца".

Антон Паўлаў, яшчэ адзін моладзевы актывіст з Наваполацку, гаворыць, што ў горадзе вельмі шмат абмяркоўваецца затрыманне Гайдукова:

"У асноўным людзі не вераць, што нейкі аператар з "Нафтана" мог быць шпіёнам і перадаваць замежным спецслужбам нейкія звесткі. Многія смяюцца з гэтага, а многія шкадуюць Андрэя, бо ў яго такія вялікія праблемы".

Маці затрыманага, Вольга Гайдукова, кажа, што ў Андрэя ўжо трэці адвакат:

"Першы, дзяжурны, быў выкліканы, калі яго затрымалі ў Віцебску. Потым перавезлі ў Мінск і там прызначылі іншага адваката. Дарэчы, гэтая дзяўчына дапамагла напісаць скаргу, каб змянілі меру стрымання для Андрэя. Мы сабралі даведкі, у тым ліку і з паліклінікі, што ў яго сур'ёзная хвароба сэрца. І з універсітэта характарыстыку – там добра пра яго напісалі. Але цяперашняя адвакатка кажа, каб мы не дужа спадзяваліся, што яго адпусцяць нават пад падпіску аб нявыездзе… Я думаю, гэта ўсё праз палітыку, якой ён займаўся. Я казала яму, каб не займаўся нічым такім, з КДБ да яго прыходзілі. Але ён упарты, рабіў сваё. І напэўна, уявіць не мог, што гэта нечым такім скончыцца".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства