viasna on patreon

Алеся Бяляцкага ўганаравалі прэміяй імя Петры Келі

2012 2012-11-23T09:18:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Увечары 22 лістапада ў Берліне Наталля Пінчук атрымала прэмію імя Петры Келі, якую фонд імя Генрыха Бёля прысудзіў палітзняволенаму кіраўніку беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму. Узнагарода была прысуджана як знак прызнання заслугаў Бяляцкага ў адстойванні правоў чалавека ў аўтарытарнай Беларусі.

Наталля Пінчук:

- Менавіта з гэтай нагоды я тут прысутнічаю на ўрачыстасці. Пакуль Алесь не можа гэта зрабіць сам, пакуль знаходзіцца за кратамі. Зразумела, што Алесь быў бы ўдзячны, калі атрымаў гэтую прэмію. Гэтая прэмія – высокая ацэнка дзейнасці Алеся.

Раней Алесь Бяляцкі адмовіўся ад грашовага складніка прэміі -- 10 000 еўра, папрасіўшы накіраваць гэтыя сродкі на падтрымку праваабарончай дзейнасці ў Беларусі.

У Берліне разам з Наталляй Пінчук знаходзяцца таксама намеснік Алеся Бяляцкага Валянцін Стэфановіч і старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак. У іх адбыліся сустрэчы ў Бундэсканцэлярыі з упаўнаважаным па правах чалавека ўраду Германіі, з нямецка-беларускай групай парламенту і прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства