Андрэй Пачобут і Алесь Бяляцкі – кандыдаты ад БАЖ на ўзнагароду “За свабоду выказвання-2013”
https://spring96.org/be/news/59254
2012
2012-11-22T13:38:24+0300
2012-11-22T13:38:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Штогод міжнароднае аб’яднанне “Index on Censorship” (“Індэкс цэнзуры”) адзначае шэраг асоб і арганізацый з усяго свету, якія паказалі надзвычайную смеласць і крэатыўнасць у справе абароны свабоды слова.
«Індэкс цэнзуры» прымае заяўкі да 23 лістапада. Пасля гэтага журы будзе складаць шорт-ліст і выбіраць пераможцу ў кожнай катэгорыі. (Акрамя “Журналістыкі” і “Абароны грамадскіх інтарэсаў” ёсць таксама намінацыі “Лічбавая свабода” і “Мастацтва”.)
Пераможцаў запросяць у Вялікабрытанію на 13-ю цырымонію “Індэксу цэнзуры”, якая адбудзецца 21 сакавіка 2013 года ў Inner Temple Hall, Лондан.