viasna on patreon

У калоніі, дзе ўтрымліваецца Алесь Бяляцкі, каля 20 ВІЧ-інфікаваных

2012 2012-11-22T10:16:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-kalonija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

У электроннай версіі бабруйскай газеты “Коммерческий курьер” размешчаны рэпартаж з калоніі №2, дзе зараз адбывае пакаранне палітвязень, кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі. Матэрыял “Контингент особого назначения” даволі вялікі, з фотаздымкамі, у ім распавядаецца пра побыт зняволеных.

Аўтар рэпартажа Дзмітрый Суслаў прыводзіць факты па ВІЧ-інфікаваных, якія зараз знаходзяцца ў калоніі. Піша, што іх тут каля двух дзесяткаў. “Прозвішча і імя інфікаваных іншыя асуджаныя ведаць не павінны. Паняцце “урачэбная таямніца” прымяняецца і тут. Па словах майго суразмоўцы, рызыка падхапіць вірус ад свайго заражанага сукамерніка роўная нулю. Зразумела, пры выкананні правілаў гігіены”, - паведамляе аўтар. 

Раней у калоніі №2 знаходзілася больш трох тысяч чалавек, але пасля амністый іх стала 2 133. Сяргей Гарадноў, начальнік аддзела выпраўленчага працэса, заявіў супрацоўніку газеты, што “за паўтары гады двое з 150 “умоўна-датэрміновых” зноў вярнуліся ў месцы пазбаўлення волі”.

Дзмітрый Суслаў не ўзгадвае, што ў гэтай калоніі знаходзіцца вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі, але адзначае, што падчас візіта журналісты мелі магчымасць паразмаўляць з вязнямі. Напрыклад, ён прыводзіць вытрымкі са сваёй гутаркі з Уладзімірам Талаем. Гэта былы палкоўнік Міністэрства абароны (начальнік упраўлення ракетна-артылерыйскага ўзбраення), які быў арыштаваны і асуджаны ў 2007 годзе за злоўжыванне ўладай і атрыманне хабару, і быў асуджаны да 11 гадоў узмоцненага рэжыму.

Аўтар таксама піша пра змены, якія закранулі ШІЗО: “Без бетонных сцен і жалезных нар. Драўляная падлога, ложак, стол, умывальнік, “удобства”. Камерная атмасфера. Акунацца ў яе, зрэшты, мы не сталі”.

На здымках, зробленых фотакарэспандэнтам бачны снег. Значыць, калонію журналісты наведалі некалькі тыдняў таму.

 

Фота газеты “Коммерческий курьер”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства