viasna on patreon

Праваабаронцу Леаніда Судаленку падатковая аштрафавала на 500 тысяч

2012 2012-11-22T09:52:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Штраф у памеры 5 базавых велічынь (500 тысяч рублёў) атрымаў 21 лістапада па рашэнню Інспекцыі па падатках і зборах па Савецкаму раёну Гомеля праваабаронца Леанід Судаленка. На яго быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкулу 23.9 КаАП (парушэнне прадстаўлення дэкларацыі). Нагадаем, падатковая запатрабавала дэкларацыю аб прыбытках за пяць гадоў у праваабаронцы, яго жонкі і нават сына, які служыць у войску. Леанід Судаленка адмовіўся прадставіць дэкларацыю, і меў на тое некалькі істотных прычын. Па-першае, у 2008 годзе падатковая ўжо патрабавала ў яго дэкларацыю, якую ён і прадставіў. А потым звесткі пра яго прыбыткі з'явіліся ў газеце «Гомельская праўда», што недапушчальна і парушае заканадаўства (разгалошванне звестак службовай асобай). Таксама праваабаронца цікавіўся ў падатковай: па чыім даручэнні дзейнічае інспекцыя, хто стаў ініцыятарам праверкі, і наогул, адкуль у падатковай такая цікаўнасць да яго сям'і, сына ў войску? Тым больш інспекцыя, згодна Грамадзянскаму кодэксу, можа патрабаваць дэкларацыю ад фізічнай асобы за тэрмін не больш за тры гады, а ў Леаніда Судаленкі патрабуюць за пяць гадоў.

«Начальнік інспекцыі па падатках і зборах па Савецкаму раёну Канстанцін Трацэўскі разгледзеў адміністрацыйны пратакол і пакараў мяне штрафам, прычым са словамі «я вымушаны гэта зрабіць». Штраф па гэтаму артыкулу, дарэчы, мінімальны. Службоўцы патлумачылі, што пакаралі мяне невялікім штрафам, бо ўлічылі, што я мнагадзетны бацька, і ў мяне трое непаўналетніх дзяцей. Службовыя асобы патлумачылі, што цікаўнасць да мяне і маёй сям'і ў іх з'явілася пасля таго, як я набыў аўтамабіль», - зазначыў праваабаронца.

Тут жа ў падатковай яму разам з пастановай аб штрафе ўручылі і новае патрабаванне ад прадстаўленні дэкларацыі. «Я не згодзен з пастановай, і буду яе абскарджваць, а дэкларацыю падам – але толькі за тры гады, згодна з заканадаўствам», - падкрэсліў Леанід Судаленка.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства