viasna on patreon

Скончыўся тэрмін сьледзтва ў справе Пачобута

2012 2012-11-21T09:05:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

21 лістапада скончыўся чарговы тэрмін сьледзтва ў справе журналіста Андрэя Пачобута. Сьледзтва працягвалі ўжо некалькі разоў.

Пачобут заявіў «Свабодзе», што ўвесь гэты час яго ніхто не выклікаў на допыты, бо яшчэ ў СІЗА ён адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам.

Андрэй Пачобут, карэспандэнт польскай «Gazety Wyborczej», абвінавачваецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

21 чэрвеня ў ягонай кватэры ў Горадні правялі ператрус і забралі кампутары. Самога Пачобута пасадзілі ў гарадзенскі СІЗА, дзе ён прабыў да 30 чэрвеня, пасьля чаго быў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства