viasna on patreon

Чыноўнікаў Аршаншчыны абвінавацілі ў маніпуляванні грамадскай думкай

2012 2012-11-20T10:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/manipuliacyi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Оршы напальваецца запал вакол меркаванага аб'яднання горада і раёна.

Напярэдадні гарадскі і раённы выканкамы абвясцілі аб тым, што яны збіраюцца вывучыць думкі грамадзян па гэтым пытанні, і паказалі адрасы, па якіх жыхары могуць напісаць лісты з выкладаннем сваёй пазіцыі. Праз 28 дзён выканкамы агучылі ашаламляльны вынік - нібыта выказалася аж 22.600 жыхароў Оршы і амаль 6 тысяч жыхароў Аршанскага раёна. Гэта значыць, у сярэднім чыноўнікам паступала па тысячы лістоў у дзень. Пераважная большасць - «за аб'яднанне».

Таму лідэры арганізацый - удзельнікаў Каардынацыйнага савета дэмакратычных сіл Аршанскага рэгіёну прынялі адмысловую заяву, у якой у прыватнасці гаворыцца:

“Агучаныя мясцовымі ўладамі лічбы аб тым, што ў абмеркаванні прынялі ўдзел больш за 28 тысяч жыхароў горада і раёна, выклікаюць сур'ёзныя сумневы. Цалкам незразумела, як такое даследаванне думкі праводзілася, хто ажыццяўляў ўлік і падлік вынікаў. Больш за тое, нават калі мела месца фармальны апытанне, то без сур'ёзных аргументаў, вывучэння і разгляду сітуацыі з усіх бакоў яго вынікі не могуць лічыцца сапраўднымі.

Мы патрабуем ад Віцебскага аблвыканкама, Аршанскага гар-і райвыканкамаў, Саветаў дэпутатаў арганізаваць грамадскія слуханні па гэтым пытанні з прыцягненнем спецыялістаў па дзяржаўным ладзе і эканоміцы, грамадскіх аб'яднанняў, зацікаўленых грамадзян. У ходзе такога абмеркавання, дыскусій, выяўлення негатыўных момантаў і спосабаў іх мінімізацыі і павінна быць прынята канчатковае рашэнне па пытанні аб'яднання горада і раёна.”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства