viasna on patreon

МУС: Разгледжана пытанне аб ужыванні амністыі ў дачыненні да 14 155 асуджаных

2012 2012-11-20T10:30:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turma1.jpg
Беларуская турма

Беларуская турма

Па стане на 16 лістапада 2012 разгледжана пытанне аб ужыванні амністыі ў дачыненні да 14 155 асуджаных (усяго падпадае пад амністыю 15 068 чалавек), якія змяшчаюцца ў месцах пазбаўлення волі. Пра гэта паведамілі ў МУС Беларусі. 

Начальнікамі папраўчых устаноў закрытага тыпу вынесены пастановы аб вызваленні ад далейшага адбыцця пакарання 2 671 асуджанага.

Прынята рашэнне аб скарачэнні тэрміну пакарання на адзін год у адносінах да 5 322 асуджаных. Адмоўлена ва ўжыванні амністыі 6 162 асуджаным.

Нагадаем, акрамя асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай, закон Рэспублікі Беларусь "Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы" ад 9 ліпеня 2012 распаўсюджваецца на асуджаных, да якіх прыменена пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

З такой катэгорыі пад амністыю падпадаюць больш за 7,5 тыс. чалавек. Па стане на 1 лістапада 4 842 асуджаных вызвалены ад далейшага адбыцця пакарання,
1 957 тэрмін скарочаны на 1 год.

Закон змяшчае пералік асоб, на якіх дзеянне амністыі не распаўсюджваецца. Сярод іншых асуджаныя, якія ўхіляюцца ад адбыцця пакарання, абвешчаныя ў вышук, злосныя парушальнікі рэжыму, тыя, хто не пагасілі шкоду, а таксама тыя, да каго на працягу 2005-2012 гадоў амністыя або памілаванне ўжо ўжываліся, але якія зноў учынілі наўмыснае злачынства ў перыяд нязнятай або непагашанай судзімасці.Закон аб амністыі ўступіў у сілу 11 ліпеня. Ён павінен быць выкананы на працягу шасці месяцаў з дня афіцыйнага апублікавання.Пры рэалізацыі закона з папраўчых устаноў закрытага тыпу меркавалася вызваліць прыкладна 2 180 зняволеных, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу - каля 700.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства