viasna on patreon

Алег Волчак: КДБ "праштрафілася" па-сур'ёзнаму

2012 2012-11-20T09:46:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aleh-volczak.jpg
Алег Волчак, кіраўнік праваабарончага цэнтра "Прававая дапамога насельніцтву"

Алег Волчак, кіраўнік праваабарончага цэнтра "Прававая дапамога насельніцтву"

Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў апошнія гады не прыцягваў увагі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і хадзіў у любімчыках, -- лічыць старшыня праваабарончай арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву" Алег Волчак. Але зараз, пасля самазабойства ці забойства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака і шэрагу іншых скандалаў, сітуацыя змянілася, -- мяркуе праваабаронца.

Алег Волчак:

- Сапраўды, узніклі даволі сур’ёзныя пытанні – і па фінансавай дзейнасці, і як КДБ працуе, наколькі эфектыўна яе структуры працуюць. І мне здаецца, што тут таксама адбудуцца скарачэнні штату, таму што ў Лукашэнкі зараз будзе нагода скараціць і структуру КДБ. Яны разрасліся. Я думаю, што ён сам пераканаўся, што некаторыя рашэнні КДБ носяць правакацыйны характар.

Такі стыль працы не прыносіць карысці, -- лічыць праваабаронца. А ў адносінах з краінамі Еўразвязу ён наносіць шкоду. Таму зараз Аляксандр Лукашэнка вымушаны самой сітуацыяй праводзіць, так бы мовиць, мадэрнізацыю КДБ, -- кажа Алег Волчак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства