Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека, зафіксаваныя на мінулым тыдні.
У “Падзеі тыдня” – пра далейшыя намеры і планы ў дзейнасці Праваабарончага цэнтру “Вясна”. 24 лістапада спаўняецца роўна год з моманту вынясення палітычна матываванага прысуду аб пазбаўленні волі кіраўніку арганізацыі Алесю Бяляцкаму. А 26 лістапада будзе канфіскаваны офіс, у якім вясноўцы прапрацавалі 12 гадоў.
Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – прэзідэнт Беларускага дому правоў чалавека ў Вільні Таццяна Рэвяка. Яна распавядзе пра змест першай сустрэчы беларускіх праваабаронцаў са спецдакладчыкам ААН па Беларусі Міклашам Харашці, што на мінулым тыдні праходзіла ў Вільні.
У музычных паўзах - менскі поп-рок гурт Martin S., які выдаў свой дэбютны аднайменны альбом.