viasna on patreon

Магілёўскія ўлады не дазволілі «Славянскі марш»

2012 2012-11-16T17:28:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kirpich-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Афіцыйнай нагодай для адмовы ў правядзенні масавага мерапрыемства ў форме пікета і шэсця, якое мусіла адбыцца 11 лістапада, стала тое, што арганізатар не ўзяў на сябе абавязальніцтвы, прадугледжаныя законам.

Ініцыятар «Славянскага маршу» Дзмітрый Дзенісенка кажа, што адмова ў правядзенні мерапрыемства з'яўляецца нічым іншым як фармальнай адпіскай.

«У Законе не сказана, што адсутнасць гэтага абавязальніцтва з'яўляецца падставай для адмовы ў правядзенні мерапрыемства. Цягам 15 дзён улады павінны былі вырашыць пытанне і звязацца са мной, аднак яны гэтага не зрабілі», - кажа Дзмітрый Дзенісенка.

Актывіст адзначае, што ўжо падаў новую заяўку на правядзенне «Славянскага маршу» і спадзяецца атрымаць ад гарадскіх уладаў на наступным тыдні станоўчы адказ.

«Мэтай мерапрыемства з'яўляецца рэалізацыя канстытуцыйных праў праз свабоду выражэння сваіх думак. Мы хочам падтрымаць ідэю славянскага адзінства, нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасці і выказаць пратэст глабалізацыі.Славянскае адзінства – гэта братэрства ўсходніх славян і, калі браць шырэй, то ўсяго славянскага свету. Усім славянам трэба аб'яднацца і ў першую чаргу беларусам, украінцам і рускім, каб супрацьстаяць выклікам глабалізацыі», - кажа Дзмітрый Дзенісенка.

Хлопец таксама адзначае, што  у «Славянскім маршы», паволе заяўкі, мусіла прыняць удзел да 350 чалавек. Пікет, як і шэсце, мусілі адбыцца на вызначаных гарадскімі ўладамі месцы і маршруце – на стадыёне «Хімік», што на вуліцы Чалюскінцаў, з наступным шэсцем уздоўж гэтай вуліцы.

Дзмітрый Дзенісенка кажа, што ён і яго сябры не належаць да палітычных арганізацый і партый, а прадстаўляюць проста групу людзей.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства