viasna on patreon

Мэр Брэста папракае гараджанаў няяўкай на выбары – замест вырашэння іх праблемаў

2012 2012-11-16T12:01:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palyshankou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Палышанкоў

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Палышанкоў

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Палышанкоў на сустрэчы з жыхарамі вуліцы Тарфянай, якія патрабуюць добраўпарадкавання дарогі, пачаў на падвышаных танах папракаць прысутных за няяўку на выбары.

Па словах Палышанкова, на іх выбарчым участку прагаласавала ўсяго 20 %. А, маўляў, удзел у выбарах – гэта святы абавязак кожнага грамадзяніна. Тым больш, што на правядзенне выбараў затрачваецца вялікая сума грошай. Таму ён, Палышанкоў, караў бы за няяўку мільённым і нават большым штрафам рублёў. 

Калі прысутны на сустрэчы праваабаронца Уладзімір Малей нагадаў чыноўніку, што галасаванне на выбарах – гэта дабраахвотная справа грамадзяніна і што людзі чакаюць канструктыўнай размовы па праблеме, Палышанкоў закрычаў сакратарцы: “Выклічце супрацоўнікаў міліцыі, каб вывелі яго адсюль!”

Малей вымушаны быў выйсці з кабінета і чакаць людзей, якія яго запрасілі прадстаўляць іх інтарэсы, у калідоры.

І на гэты раз, як і ўсе папярэднія шэсць гадоў мытарстваў наконт рамонту дарогі, жыхары вуліцы Тарфянай атрымалі ў адказ ад кіраўніка горада звычайную адгаворку: “будуць грошы – зробім дарогу.” Але, як дадаў Палышанкоў, трэба зразумець, што зараз у краіне цяжкія часы з-за эканамічнага крызісу, таму трэба пацярпець.

Праваабарона Уладзімір Малей сумна заўважыў, што цяпер ніякая інстанцыя не вырашае праблемаў – ці то гэта дэпутаты розных узроўняў, да якіх звярталіся жыхары вуліцы Тарфянай, ці то органы ўлады. А  праваахоўныя органы служаць выключна кіраўнікам, аберагаючы іх спакой.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства