viasna on patreon

25 студзеня палітзьняволены Зьміцер Дашкевіч меў меў першае спатканьне з бацькамі ў калоніі

2007 2007-01-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Шклоўскай калоніі № 17 гэта была першая сустрэча быцькоў з моладзевым актывістам, асуджаным на 1,5 гадоў пазбаўленьня волі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт». Вячаслаў Дашкевіч паведаміў Радыё Свабодзе, што супрацоўнікі калоніі папярэджвалі Зьмітра, каб ён не размаўляў у часе спатканьня па-беларуску. У іншым выпадку яны пагражалі спыніць спатканьне датэрмінова.

На спатканьні высьветлілася, што палітвязень атрымлівае далёка ня ўсе лісты, якія яму дасылаюць. Ягоныя бацькі таксама з 9 лістоў Зьмітра атрымалі толькі два.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства