Беларуская апазіцыя мае намер падрыхтаваць грунтоўную альтэрнатыву ўладам ува ўсіх асноўных сферах жыцьця. Новы дакумент ужо атрымаў рабочую назву – “Малая Канстытуцыя”
https://spring96.org/be/news/5906
2007
2007-01-29T10:00:00+0200
2007-01-29T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адпаведнае рашэньне прынята на пашыраным паседжаньні каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў, якое адбылося 25 студзеня ў Вільні.
Удзельнік паседжаньня лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька па вяртаньні ў Менск паведаміў Радыё Свабодзе: “Было б вельмі добра выпрацаваць якасныя дакумэнты, якія прайшлі б праз Кангрэс дэмсілаў. Пасьля Кангрэсу мяркуецца правесьці агульнанацыянальную дыскусію. Калі мы правядзём такую дыскусію, дык можна будзе атрымаць якаснае пасланьне на выбарчую кампанію 2008 году ў Палату прадстаўнікоў”.