viasna on patreon

Жыхара Наваполацку падазраюць у "здрадзе дзяржаве"

2012 2012-11-13T18:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намесьніка кіраўніка моладзевага аб’яднання «Саюз маладых інтэлектуалаў» Андрэя Гайдукова  заткрымалі  ў Віцебску 8 лістапада . Неўзабаве ён быў перавезены ў Мінск, дзе знаходзіцца  ў СІЗА КДБ.  Як стала вядома, па гэтая самай справе быў дапытаны яшчэ адзін наваполачанін, яктывіст ставаранай партым БХД Ілля Багданаў, аднак яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Падрабязнасці затрымання Андрэя Гайдукова  вядомыя ад ягонай маці, Вольгі Пятроўны:

"Да мяне проста прыйшлі з ператрусам. Я нават не ведала, што сын паехаў у Віцебск. Ён дарослы, і ў нас розныя погляды на некаторыя рэчы. Я яму неаднаразова казала, што заняткі грамадскай дзейнасцю – справа небяспечная. Але ён казаў, што ў яго ёсць уласныя перакананні, і што нічым незаконным ён не займаецца. Андрэй хацеў зарэгістраваць нейкую арганізацыю ў Наваполацку. Але я пра гэта добра не ведаю, мы пра такія рэчы не размаўляем. Але я пэўная, што нічога  такога, у чым яго вінавацяць, быць не можа! Ён не здараднік, а калі "улез" некуды, то толькі па маладосці і па дурасці. Або гэта ці нейкая падстава".

Маці кажа, што Андрэя Гайдукова "папярэджвалі", каб не займаўся палітыкай – праводзілі выхаваўчыя гутаркі і ў Полацкім універсітэце, дзе хлопец навучаецца завочна, і на працы – хлопец працуе слесарам на "Нафтане".

У нейкіх апазіцыйных партыях Гайдукоў не быў, але займаўся грамадскімі справамі ў наваполацкім  «Саюзе маладых інтэлектуалаў". Кіраўнік гэтага грамадскага аб'яднання Яўген Канстанцінаў кажа, што яны разам удзельнічалі  ў акцыях маўклівага пратэсту:

"Апладзіравалі" на плошчы, рыхтавалі "Марш свабоды"… Яшчэ наша арганізацыя праводзіла семінары, навучанні, мы ладзілі дыскусійныя клубы. Не разумею, чым Андрэй мог быць карысны амерыканскай выведцы: ён не працаваў на сакрэтнай вытворчасці, не ведае ведае нейкіх надзвычайных таямніц. Звычайны хлопец, цікаўны, шмат чытае…"

Падрабязнасцяў гэтае справы не ведае ніхто з сяброў Андрэя: уся інфамацыя – толькі з інтэрнэтавых крыніц. Толькі адзіны знаёмец, актывіст БХД  Ілля Багданаў з Полацку, ведае больш за іншых. Але пра падрабязнасці таксама не гаворыць, бо даў падпіску пра неразгалошванне таямніцы следства.

Пра тое, што Багданава таксама вазілі ў Мінск на допыт, з ягоных уласных словаў паведамляе наваполацкі сайт "Свабодны рэгіён": хлопца дапыталі ў СІЗА КДБ і  ноччу "выставілі на вуліцу". Газета "Наша Ніва", цытуючы Іллю Багданава, прыводзіць  яго выказванне на адрас Андрэя Гайдукова: «На наступны дзень на працу прыходзілі супрацоўнікі КДБ. Казалі, што Гайдукоў мяне здаў. Магчыма, гэта ў іх такі псіхалагічны трук, але мне ўзгадалася апошняя размова з Гайдуковым, дзе той казаў: «Калі што, я цябе таксама за сабой пацягну».
Паводле звестак на афіцыйным сайце КДБ, "Камітэтам дзяржаўнай бяспекі спынена супрацьпраўная дзейнасць грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які займаўся па заданні замежнай выведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару.
Гэты  грамадзянін затрыманы супрацоўнікамі КДБ у момант закладкі тайніка з цікавяць замежныя спецслужбы звесткамі.
У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 ст.356 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці», праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых і следчых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне іншых эпізодаў яго супрацьпраўнай дзейнасці".

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства